эліпс, э́ліпсіс
(гр. elleipsis = пропуск)
1) мат. замкнёная крывая лінія, сума адлегласцей кожнага пункта якой ад двух'дадзеных пунктаў застаецца заўсёды пастаяннай, а таксама абрысы прадмета, якія напамінаюць такую крывую;
2) лінгв. рытарычная фігура, якая заключаецца ў пропуску якога-н. члена сказа, што лёгка падразумяваецца.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)